У праменях сонца (Under the Sun), д/ф

Стужка пра жыццё 8 - гадовае школьніцы ў сталіцы КНДР, зняты паводле сцэнара паўночнакарэйскіх таварышаў. Зін Мі рыхтуецца ўступіць у Дзіцячы саюз. Гэта першы крок дзіцяці ў дзяржаўную сістэму, створаную Кім Ір Сэнам. Мы бачым сцэны з жыцця звычайнай паўночнакарэйскай сям’і: у часе вячэры бацька кажа дачцэ, што трэба есці больш кімчхі. У фільме бацька Зін Мі працуе на швейнай фабрыцы. Кіраўніца швейнага цэху дзякуе яму і кажа, што сёння план выкананы цэхам на 150 %. У наступным дублі яна кажа ўжо пра 200 %... рэж. Віталій Манскі (Vitaliy Manskiy, Виталий Манский), 2015 г. , Чэхія - Расея - Нямеччына - Латвія - Паўночная Карэя

Глядзі больш