Беларускі свет

1. Флэш падзеяў: - У Беларускім доме ў Варшаве згадалі мастака і паэта Міхала Анемпадыстава. - Выйшлі з друку новыя публікацыі Музею малое бацькаўшчыны ў Студзіводах. - У Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускае мовы ў Гайнаўцы дваццаць сем вучняў з пачатковых школаў, гімназіі ды ліцэю ўзялі ўдзел у кОнкурсе Беларуская гавэнда. - У беластоцкім польска - беларускім садку нумар чатырнаццаць адбыўся дзень беларускае культуры. 2. Афрыканская чума сьвіней у Беларусі зявілася ў дзве тЫсячы трынАццатым годзе. Праз год разам з дзікамі з нашае краіны перавандравала ўва ўсходнюю Польшчу. Вяскоўцы ды прадпрымальнікі вымушаныя былі перапынІць гадоўлю жывёлы. Сёння беларускі бок сцвярджае, што афрыканскае чумы свіней у Беларусі ўжо няма. Чарговыя выпадкі захворвання дзікоў адзначылі нядаўна ў цэнтральнай ды паўночнай Польшчы. Міністэрства сельскае гаспадаркі краіны звярнулася ў Сейм з прапановаю збудаваць на мяжы плот, каб адгарадзіцца ад дзікае жывёлы з Беларусі ды Украіны. 3. Госць у студыё мастак і прыроднік Віктар Кабац з Гайнаўкі распавядае пра тое, што можа здарыцца з Белавескаю пушчаю пасля стаўлення плоту. 4. Ілюстрацыі да кнігі польскага пісьменніка Яна Бжэхвы, супольныя канцэрты з польскімі музЫкамі ды запіс дыску. Гэта толькі некаторыя планы стыпендыянтаў праграмы Ґаўдэ Палёнья польскага міністэрства культуры - Лізаветы Лянкевіч і Сяргея ДОўгушава, якія ўжо працуюць над сваймі праектамі.

Глядзі больш