Наш айцец і нашае Ветрына, рэпартаж

У Ветрыне, што 25 км ад Полацку, жыве незвычайны святар. Айцец Пётр служыць тут гадоў пятнаццаць, аднойчы запаў у няласку біскупу, таму сюды і адправілі. Праваслаўная царква ў Ветрыне калісьці была ў іншым месцы. Цяпер пад царкву аддалі закінуты будынак былога вясковага клубу, які вернікі перарабілі на свае патрэбы. Вялікай актыўнасці з боку мясцовых не было. Аднак разам са святаром у царкву прыйшлі і ягоныя прыхаджане, а потым пачалі падцягвацца людзі яшчэ і яшчэ... Бо святар - вельмі просты чалавек: усіх прымае, усім даруе, ні кар’ера яго не цікавіць, ні ўласная выгада. Прыхаджане адзначаюць: "Ён сапраўдны айцец, і ў Ветрыне мы як дома". рэж. Наталля Голава, 2017 г. , Беларусь

Глядзі больш