Рэпартэр (публіцыстычная праграма)

1. Таццяна Сакалова вядомая ў вузкіх колах сваймі вандроўкамі па Азіі. Цікава, што падарожнічае дзеўчына разам са сваёй коткаю. Цяпер вандроўніцы ў Беларусі, але мараць як мага хутчэй зноў трапіць у цёплую краіну. Карэспандэнты Рэпартэра спрабавалі даведацца, чым жыццё ў Камбоджы лепшае за беларускае? 2. - Унікальны кальвінскі збор, пабудаваны ў 16 - м стагоддзі, пад пагрозаю разбурэння! Такія святыні, як правіла, належалі да абароннай архітэктуры у іх можна было ня толькі весці службу, але і схавацца ад націску ворагаў. Напрыклад, кальвінскі збор у Кухцічах мае дзве вежы з байніцамі і сцены таўшчынёю да паўтара метра. Будынак уваходзіць у спіс гістарычна - культурных каштоўнасцяў Беларусі, але гэты статус яму мала дапамагае. Кальвінскі збор разбураецца, і пазітыўных зменаў у яго лёсе пакуль не чакаецца. 3. Пра тое, што савецкія рэпрэсіі сапраўды адбываліся, сёння ўжо ніхто не спрачаецца. Але не так шмат гаворыцца пра рэпрэсіі супраць каталіцкіх святароў. Праходзілі расправы над каталіцкім клірам, а таксама пра жудасную гісторыю ксяндза Фелікса Карпінскага, якую яшчэ добра памятаюць старыя людзі.

Глядзі больш