Палкоўнік Квяткоўскі (Pułkownik Kwiatkowski), м/ф

Падзеі пасляваенных месяцаў 1945 г. Вайсковы доктар Анджэй Квяткоўскі выдае сябе за палкоўніка Службы бяспекі (СБ - польскі адпаведнік КДБ), каб вызваліць арыштаванага жаўнера Арміі Краёвай. Галоўная прычына такіх рызыкоўных дзеянняў - жаданне імпанаваць каханай, Крысі, ды здабыць ейнае сэрца. Пасля ўдалай акцыі Квяткоўскі вырашае далей прыкідвацца высокапастаўленым камітэтчыкам, і накіроўваецца ў бок чэшскай мяжы. Падчас сваіх неверагодных прыгодаў ён прыбывае з "інспекцыяй" у розныя аддзелы СБ на месцах, і, выкарыстоўваючы бязглуздасць абаронцаў новай улады, вызваляе шмат палітычных вязняў. Яму ўдаецца таксама не дапусціць, каб Савецкая Армія вывезла польскія творы мастацтва. рэж. Казімеж Куц (Kazіmіerz Kutz), 1995 г. , Польшча

Глядзі больш