Сведкі: Гарачая вясна 1996 года (Частка другая: «Чарнобыльскі шлях» і іншыя акцыі пратэсту)

Кульмінацыяй масавых выступаў дэмакратычнае супольнасці і працаўнікоў у 1990 - ыя гг. шторазу робіцца "Чарнобыльскі шлях", які рэгулярна ладзяць у Менску з 1989 г. Яго мэта - прыцягнуць увагу дзяржавы і грамадскасці да праблемы ліквідацыі наступстваў самай маштабнай атамнай катастрофы ў гісторыі чалавецтва. Бяздзейнасць рэжыму Лукашэнкі ў развязанні праблемы зрабіла шэсці акцыямі пратэсту. І ўжо на другім годзе кіравання краінаю рэжым атрымлівае трапную характарыстыку - палітычны Чарнобыль. Услед за "Чарнобыльскім шляхам" адбываліся і іншыя акцыі пратэсту. І галоўнае, што зрабілі тысячы пратэстоўцаў гарачаю менскаю вясною 1996 - га, - яны на той час адстаялі незалежнасць Беларусі ды паказалі: беларусы маюць вялікі змагарны патэнцыял. Сведкі - Лявон Баршчэўскі, Алесь Бяляцкі.

Глядзі больш