Свавольнікі (Les gamins), камедыя

Малады музыка Тама закахаўся і нарэшце папрасіў рукі дзяўчыны. Пры знаёмстве з бацькамі каханай высвятляецца, што будучы цесць - у глыбокай дэпрэсіі праз страту бізнесу і ўшчэнт абрыдлае сямейнае жыццё. Тама пастанаўляе разварушыць яго, што выліваецца ў безадказныя прыгоды з пагулянкамі і дзеўкамі ды прыводзіць да разрыву абодвух з каханымі жанчынамі. рэж. Антані Марсьяно (Anthony Marciano), 2013 г. , Францыя У галоўных ролях: Ален Шаба (Alain Chabat), Макс Бубліль (Max Boublil), Сандрын Кібэрлен (Sandrine Kiberlain), Мэляні Бэрнье (Melanie Bernier).

Глядзі больш