Рэпартэр (публіцыстычная праграма)

1. Калі патрабуеш выканання закону ад тых, хто мусіць яго ахоўваць, будзь гатовы атрымаць пратакол. У нашай краіне пацярпець можна нават за дапамогу іншым. Як гомельскі праваабаронца Павел Главацкі змагаецца з міліцэйскім самавольствам, і што з гэтага атрымліваецца. 2. Марыя Дашчынская, жыхарка вёскі Аксакаўшчына, што пад Менскам, хоча ператварыць сваю вёску ў лясную казку. Два гады таму Марыя стварыла ініцыятыўную групу, і за гэты час ім удалося развязаць шэраг важных мясцовых праблемаў: Інапрыклад, яны дамагліся рамонту некалькіх дарогаў. Цяпер самі зрабілі спартовую пляцоўку. Абсталяванне закупілі пры падтрыманні Фонду развіцця мясцовых супольнасцяў. Сутыкнуліся, зразумела, і з тым, што мясцовыя ўлады дапамагчы не хацелі. 3. Беларускі далучыліся да міжнароднай ініцыятывы 28 петляў, у межах якой жанчыны ва ўсім свеце вяжуць рэчы для неданошаных немаўлят. Рэч у тым, што дактары навучыліся ратаваць дзяцей, якія нарадзіліся вагой ад пяцісот грамаў. Але ёсць высокая рызыка, што такое маленькае немаўлятка можа памерці ў першыя ж дні або месяцы свайго жыцця. Як адзенне, звязАнае з грубай воўны, можа дапамагчы? І якім чынам можна далучЫцца да руху 28 петляў?

Глядзі больш