Бочка з порахам – Украіна, д/ф

рэж. Д’еґо Бюнюэль (Diego Buuel), 2014 г. , Францыя Адразу пасля Рэвалюцыі годнасці ва Украіне трое французскіх журналістаў выправіліся ў гэтую краіну, каб высветліць, што там адбываецца. Яны наведалі Кіеў, Львоў, Харкаў, Крым, вялі гутаркі з актывістамі Майдану, паспрабавалі разабрацца ў правых рухах Украіны, пабачылі паводзіны людзей пад уздзеяннем расейскай прапаганды. Таксама французы сталіся сведкамі акупацыі Крыму. Каб уявіць, што чакае гэты паўвостраў у будучыні, журналісты пабывалі ў Паўднёвай Асеціі ды Абхазіі - грузінскіх тэрыторыях, якія таксама трапілі пад "апеку" Масквы.

Глядзі больш