Кузены (Primos), камедыя

рэж. Даньель Санчэс Арэвалё (Daniel Snchez Arvalo), 2011 г. , Іспанія Стрыечныя браты Хульян і Хасэ прыязджаюць на вяселле яшчэ аднаго свайго кузена, Д’ега, які проста ў касцёле абвяшчае гасцям, што нявеста ў апошні момант перадумала выходзіць за яго замуж. Закаханы Д’ега ў шоку ды роспачы, але стрыечныя браты спрабуюць пераканаць яго, што вялікае бяды не здарылася і што жаніцца пасля месяца знаёмства - глупства. Хасэ выказвае думку, што Д’ега падсвядома пастанавіў ажаніцца на злосць сваёй першай каханай Марціне, з якою пазнаёміўся роўна дзесяць гадоў таму. Хульян прапаноўвае разам адшукаць Марціну, каб праверыць, ці насамрэч Д’ега ўсё яшчэ ў глыбіні душы кахае яе. Аднак падарожжу з Мадрыду на паўночнае ўзбярэжжа Іспаніі замінаюць самыя неспадзяваныя перашкоды. Але гэта яшчэ паўбяды ў параўнанні з тым, што чакае кузенаў у краі іхнага дзяцінства... У ролях: Кім Гут’ерэс (Quim Gutirrez), Інма Кўэста (Inma Cuesta), Рауль Арэвалё (Ral Arvalo), Антоньё дэ ля Торрэ (Antonio de la Torre), Адрыян Лястра (Adrian Lastra).

Глядзі больш