Belsat Music LIVE: Nuteki

Гурт Nuteki, адны з нешматлікіх беларускіх выканаўцаў, якія дасягнулі больш за мільён праглядаў на YouTube. У шчырай размове з Міраю Шульц музыкі раскажуць, чаму на пачатку кар’еры пазіцыянавалі сябе як гурт з Масквы, аднак вярнуліся на радзіму і заспявалі па - беларуску, як змагаюцца са спакусамі вялікай сцэны, спалучаючы рок - музыку і хрысціянскія прынцыпы, якую праграму рыхтуюць для амерыканскага туру, і чаму больш не хочуць прабівацца на Еўрабачанне. У жывым сэце прагучыць эксклюзіўная версія галоўнага гіта каманды, а таксама некалькі прэм’ерных рэчаў з новага альбому.

Глядзі больш