Сведкі: «Беларуская хатка» ў Маладзечне

У 1982 г. у Маладзечне ўзнікае суполка патрыятычнай моладзі "Беларуская хатка" - гарадскі асяродак беларускае культуры ды вольнае думкі. Працоўная ды інжынерна - тэхнічная моладзь у заводскім інтэрнаце ладзіла літаратурныя вечарыны, актуальныя дыскусіі, прапагандавала нацыянальную культуру. А ідэйнымі натхняльнікамі ды маральнымі аўтарытэтамі для іх былі мясцовыя дысідэнты - гісторык Мікола Ермаловіч і краязнавец Генадзь Каханоўскі. Сведчыць Міхась Казлоўскі.

Глядзі больш