Беларусы ў Польшчы

1. У Бельску - Падляскім могуць перайменаваць вуліцу Браніслава Тарашкевіча знакамітага беларускага асветніка, лінгвіста і палітыка. Гарадская ўправа Бельску аддае яму даніну павагі, абараняюць яго і беларускія грамадскія арганізацыі ды гісторыкі. Аднак асоба Браніслава Тарашкевіча не да спадобы Польскаму інстытуту нацыянальнае памяці. 2. Настаўнікі школы ў Орлі працуюць з вУчнямі (я толькі на ўроках. Шмат увагі яны надаюць таму, каб даць сваім вучням глыбокія веды пра малую радзіму і прышчапІць любоў да яе. Цяпер тут развівАюць два праекты гістарычны і моўна - геаграфічны. 3. У некалькіх мясцовасцях Беласточчыны адбыліся прэзентацыі абрадавых калектываў Беларускі абрад на сцэне. Імпрэза датычыць мінуўшчыны падляскіх беларусаў паказвае як забытыя, гэтак і жывыя традЫцыі ды звычаі. Нашая камера пабывала на фінальным аглядзе ў Гайнаўскім доме культуры, дзе вЫступілі адзінаццаць тэатральных групаў рознага ўзросту.

Глядзі больш