Чачэнія. Бясследная вайна (Tchétchénie, une guerre sans traces), д/ф

рэж. Манон Люазо (Manon Loizeau), 2014 г. , Францыя За бліскучымі фасадамі адноўленага Грознага надалей пануе тэрор і страх. Стваральнікі фільму не даюць забыць пра чачэнскую трагедыю. Орўэлаўскія сцэны мяжуюць з адчайным пошукам праўды і справядлівасці. Кантраставыя вобразы ствараюць цэласнае ўяўленне пра каўказскую рэспубліку, якая перажыла дзве крывавыя вайны, але яе жыхары надалей існуюць пад пагрозаю знішчэння.

Глядзі больш