Людскія справы: Дзень аховы працы

Кіраўніцтва Мінскзеленбуду нават не пацікавілася, што са мной: жывы я ці не жывы. Ну быў і быў, няма і няма", кажа Сяргей пра сваіх працадаўцаў. Сяргей Нікіценка штогод працаваў на абслугоўванні атракцыёнаў у менскім парку імя Чалюскінцаў. Летась, у разгар сезону, ён патрапіў пад атракцыён Лятаючая лаўка. Атрымаў шматлікія пераломы і траўмы, два тыдні быў у коме, затым рэанімацыя, трынаццаць аперацый, спаралізаваная палова тулава. Тым часам, адвакат Сяргея больш за паўтара гады прадстаўляе інтарэсы свайго падабароннага ў судзе: камунальнае ўнітарнае прадпрыемства Мінскзеленбуд, якое ёсць уладальнікам атракцыёнаў, адмаўляецца прызнаць калецтва Сяргея Нікіценкі вытворчай траўмай. У другой частцы праграмы гісторыя Мікалая Шуляка: былы супрацоўнік Атланту больш за дзесяць гадоў судзіцца з адміністрацыяй прадпрыемства, якае адмаўляецца прызнаць ягонае захворванне прафесійным. У студыі Алесь Залеўскі вітае юрыста Юрыя Белякова, які кансультуе па пытаннях аховы працы і калеку Дзмітрыя Пятручыка, які траўмаваўся праз працу матажнікам. Выхад прэм’ернага выдання 7 снежня а 18:55 на тэлеканале Белсат.

Глядзі больш