Гэта я, злодзей (To ja, złodziej), м/ф

Яйка - занядбаны хлопчык з няшчаснай сям’і. Прыклад жыццёвага поспеху для яго - быць угоншчыкам у элітарнай бандзе Макса. Ад крымінальнай кар’еры яго адгаворвае ўладальнік аўтамайстэрні, дзе ён працуе, былы баксёр. Яйка ж, каб здабыць павагу Макса, крадзе люксавы "Ягуар" знакамітага кампазітара. Гангстары ж рэагуюць не так, як ён планаваў, а пачынаюць яго пераследаваць. Фільм раскрывае неадпаведнасць юначых мараў рэчаіснасці крымінальнага свету. рэж. Яцэк Бромскі (Jacek Bromski), 2000 г. , Польшча У ролях: Ян Урбаньскі (Jan Urbański), Збіґнеў Дунін - Казіцкі (Zbigniew Dunin - Kozicki), Данель Альбрыхскі (Daniel Olbrychski), Крыстына Фэльдман (Krystyna Feldman), Ян Фрыч (Jan Frycz), Кшыштаф Ґлёбіш (Krzysztof Globisz), Мацей Казлоўскі (Maciej Kozłowski).

Глядзі больш