200 000 абаротаў, рэпартаж

Сашу Аўдзевіча пасля матацыклетнай аварыі напалову спаралізавала. Ягонае жыццё цалкам змянілася. Саша зрабіўся адным з вядомых грамадскіх дзеячаў г. Ліды, скіраваўшы ўсю сваю энергію на рэабілітацыю асобаў з абмежаванымі магчымасцямі: ён вядзе свой блог, ладзіць вандроўкі і цікавыя сустрэчы, робіць жыццё інвалідаў такім, каб яны не адчувалі сябе абдзеленымі. рэж. Кацярына Севасцянава, 2015 г. , Беларусь

Глядзі больш