Невядомая Беларусь: Палута Бадунова. Успомніць і не забыць, д/ф

Палута Бадунова! Што нам зараз гаворыць гэтае імя? Энцыклапедыя змяшчае інфармацыю, што яна была актывістам Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, уваходзіла ў Раду БНР, змагалася за незалежнасць Беларусі, з'яўлялася прыхільнікам сацыялістычнай ідэалогіі, а ў 1937 годзе яе арыштавала НКВД і неўзабаве растраляла. У гэтым кароткім апісанні жыцця паказаны незвычайны чалавек, які для многіх з'яўляецца сімвалам неўтаймаванага патрыёта-змагара за Незалежнасць Беларусі, увасабленнем непераможнага беларускага духу. рэж. Валерый Мазынскі, 2012 г., Беларусь

Глядзі больш