Людскія справы: Шанаванне памяці загінулых ад рэпрэсіяў у нашай краіне – справа не толькі няўдзячная, але і небяспечная

Алесь Прысмакоў з пачатку 1990 - ых гг. безвынікова шукае інфармацыю пра месца захавання рэпрэсаванага дзеда. Больш за тое, стаўшыся ўдзельнікам жалобнага марафону памяці ахвяраў рэпрэсіяў, паспяховы бізнесовец і інтэлігент апынуўся ў міліцыі разам з двума дзясяткамі іншых актывістаў. Абсалютная бальшыня нашчадкаў рэпрэсаваных нават праз 80 гадоў не мае права дазнацца пра месца пахавання сваіх прадзедаў. У той жа час нашыя суседзі - украінцы - адчынілі архівы СБУ, і неба на зямлю не звалілася! Што можна даведацца з архіваў ды як шукаць рэпрэсаваных у сталінскі час сваякоў - распавядае гісторык - архівіст Зміцер Дрозд, арганізатар Клубу рэпрэсаваных.

Глядзі больш