Найлепшае ў жыцці (La prima cosa bella), м/ф

рэж. Паўлё Вірцы (Paolo Virzi), 2010 г. , Італія Лета 1971 года. Чароўная Анна Ніджоцці атрымлівае тытул "Найлепшая мама лета" на конкурсе, які адбываецца на шыкоўным курорце Ліворна. Мужчыны заляцаюцца да Анны, муж Мар’ё раўнуе, сын Бруна адчувае няёмкасць, людзі пляткараць. Праз тры дзесяцігоддзі Анну напатыкае смяротная хвароба, але жанчына ўсё яшчэ прыгожая і здзіўляе дактароў сваёй энергічнасцю. Ейны сын даўно парваў усе сувязі з родным горадам; выкладчык у вучэльні, Бруна не любіць сваёй працы, нудзіцца і шукае палёгкі ў наркотыках. Сястра Валер’я пераконвае яго прыехаць развітацца з маці. Бруна неахвотна едзе ў Ліворна - і нечакана, побач з маці, мінулае вяртаецца ды... адпускае яго.

Глядзі больш