Апошні чырвоны прынц (Dzong Un – Le dernier prince rouge), д/ф

Праз прызму паўночнакарэйскае прапаганды ён шчаслівы пераможца конкурсу на найлепшую працу ў свеце. Ён прынц казачнае краіны, якую бацькі збудавалі толькі для яго і ў якой ён бярэ ўдзел ува ўсім: складае планы новага кварталу ў Пхеньяне, наглядае за гадаваннем курэй на дзяржаўных фермах ды нават кансультуе цырульнікаў. Гэтыя абсурдныя, пацешныя, але і страшныя кадры - усё, што мы маем, каб паспрабаваць зразумець маладзёна, які ачоліў ядравую дзяржаву. Кім Чэн Ын не дае інтэрв’ю, і аўтары сустрэліся з тымі, хто ведае яго найлепш, у спробе намаляваць партрэт чырвонага прынца. рэж. Антані Дзюфур (Anthony Dufour), 2015 г. , Францыя

Глядзі больш