Людскія справы: «Рускі салдат, ідзі дамоў»: Вейшнорыя ды іншыя энергетычна небяспечныя месцы на карце сучаснае Беларусі

Па інфармацыі медыяў, даты правядзення вучэнняў Захад - 2017 14 - 20 верасня. Па інфармацыі euroradio.fm вучэнні Захад праходзяць на тэрыторыі нашае дзяржавы з 70 - х гадоў мінулага стагоддзя. І палігон Дрэтунь адное з месцаў, дзе яны будуць разгортвацца ў гэтым годзе. Герой у студыі - удзельнік шоу Бітва экстрасэнсаў баявы маг Валекс Буяк расказвае, што Дрэтунь - месца, на ягоны погляд, энергетычна небяспечнае. Якія яшчэ кропкі на карце Беларусі спадар Буяк ліцыць з кепскім энергаполем. Чаму менская хіпсцер - штрассе Зыбіцкая крывавае месца і чаму нават у выданні пра невытлумачальныя з’явы імя кіраўніка дзяржавы некалькі разоў усплыло падчас запісу студыі? А таксама - Прэзідэнт Вейшнорыі ў эфіры раскажа, чым не дагадзіла звязанай (саюзнай) дзяржаве выдуманая краіна агрэсарка. Вейшнорыя - адна з трох краінаў, з якімі змагаецца падчас вучэнняў армія звязанае (саюзнае) дзяржавы. Меней чым праз содні з моманту зяўлення ў беларускім Twitter першага паста, Вейшнорыя выйшла ў трэнды. Глядзіце выданне Людскіх справаў Містыка i $500: як мы лёгка верым у эфіры Белсату у чацвер, 14 верасня а 19:00.

Глядзі больш