Рэпартэр (публіцыстычная праграма)

1. На балоце ЗвАнец жыве самая вялікая ў свеце папуляцыя вяртлявай чаротаўкі. Налічваецца іх там некалькі тысячаў. Пры тым, што сусветная папуляцыя гэтага віду ўсяго восем - дзесяць тысячаў. Гэтую рэдкую птушку вывучаюць арнітолагі з Акадэміі навук. Яны штогод прыязджаюць сюды і ловяць яе. 2. У глушы Усходняга Палесся існуе ўнікальная вёска Данілевічы, ці, як яе называюць мясцовыя жыхары, Данілегі. У шасцідзясятых гадах 20 стагоддзя ў вёсцы са здымачнай групай пабываў сам Уладзімір Караткевіч. Тады ён працаваў над сцэнаром да фільму Сведкі вечнасці, які быў прысвечаны самым старым дрэвам Беларусі. Пасля наведвання Данілег пісьменнік быў вельмі ўражаны самабытнасцю вёскі і нават прысвяціў ёй невялічкі аповед. Прапаноўваю зараз разам з нашымі карэспандэнтамі прайсціся сцежкамі Караткевіча. 3. Незвычайную і карысную чалавеку прыродную энергію, што ёсць у лесе сярод дрэваў, шукае патомны шаман Дэвахат. Ягоныя бацькі заўсёды шмат вандравалі. Такім чынам ва ўзросце трох гадоў Дэвахат апынуўся ў Тыбеце і стаў паслушнікам у тыбецкім манастыры. Цяпер шаман жыве ў Беларусі ды знаёміць ахвотных з сакральным светам.

Глядзі больш