Расейская дыскатэка (Russendisko), камедыя

рэж. Олівэр Цыґенбальґ (Oliver Ziegenbalg), 2012 г. , Нямеччына У аснове стужкі - аўтабіяграфічная проза новай зоркі нямецкае літаратуры - былога савецкага грамадзяніна Уладзіміра Камінера. Адразу пасля зрынання Берлінскага муру ўлетку 1990 г. трое расейскіх маладзёнаў падаюцца ў Нямеччыну і пачынаюць новае жыццё ва Усходнім Берліне. Тут галоўны герой, Уладзімір, знаходзіць каханне і ўрэшце - сэнс жыцця. Прыгоды расейцаў адбывацца ў бурлівай атмасферы ўз’яднання Нямеччыны. Фільм можна вызначыць як сучасную казку пра мары, пошукі шчасця і саміх сябе.

Глядзі больш