Каханне і секс у Кітаі (Sexe et amour en Chine/Love and Sex in China), д/ф

рэж. Ан Люсуарн (Anne Loussouarn), 2013 г. , Францыя Усё больш маладых кітайцаў маюць праблемы з пошукам сваёй другой паловы. Палітыка аднаго дзіцяці ў Паднябеснай прывяла да гендарнай дыспрапорцыі: лік мужчынаў заўважна перавышае колькасць жанчын. У Кітаі ўсё часцей жэняцца, беручы пад увагу эканамічны аспект, а больш як палова шлюбаў распадаецца. Аўтарка фільму размаўляе з людзьмі на вуліцах Пекіну ды іншых кітайскіх гарадоў пра каханне, секс і здраду ў іхнай краіне. Ці пагоня за грашыма - адная з прычынаў цяперашняй сітуацыі? Ці можна адшукаць сапраўднае каханне?

Глядзі больш