Belsat Music LIVE

Госці новага выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live старэйшыны беларускай панк - рокавай сцэны, гурт Neuro Dubel. Музыкі жыўцом зайграюць гіты з свайго крайняга альбому На Марс!, а таксама анансуюць рэліз пад назвай Першы. Чакаецца прэм’ера песні з яшчэ не выдадзенага дыску! Таксама Аляксандр Кулінковіч у размове з Мірай Шульц распавядзе, як ён ставіцца да неабходнасці быць публічнай асобаю ды якія плюсы і мінусы бачыць у актыўным карыстанні сацыяльнымі сеткамі.

Глядзі больш