Мова нанова: Замкі Вялікага Княства Літоўскага

Выраз "краіна замкаў" зрабіўся ўжо пэўным мэмам і нават нагнаў аскому. Некаторыя ўспрымаюць яго іранічна: на жаль, захавалася гэтых замкаў у нас не гэтак і шмат. А колькі было раней? Што рабіць з тым, што замест дзясяткаў замкаў мы ў найлепшым выпадку маем рамантычныя рэшткі? Ці магчыма гэта - узяць і аднавіць старую панскую сядзібу без удзелу дзяржавы? Пра гэта вядоўцы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка гавораць з кіраўніком фонду "Краіна замкаў", стваральнікам першага ў Беларусі парку мініяцюраў Алесем Варыкішам.

Глядзі больш