Забойства Паўла, д/ф

Па забойстве ў Кіеве знакамітага журналіста Паўла Шарамета ўдзельнікі праекту Слідство. Інфо разам з калегамі з міжнароднай сеткі OCCRP з першых гадзінаў працавалі на месцы падзеяў. У стужцы старанна прааналізаваныя падзеі ночы перад забойствам. Журналісцкае расследаванне пачалося са скрупулёзнага вывучэння моманту закладання выбухоўкі. Менавіта тады і паўсталі першыя пытанні да следства. Каманда выявіла як мінімум 6 сведкаў, якія былі на месцы злачынства. Былі апытаныя прадстаўнікі батальёну Азоў, з якімі ўвечары напярэдадні забойства кантактаваў Шарамет. рэж. Мэт Сарнэцкі (Matt Sarnecki), 2017 г. , Украіна

Глядзі больш