Васіль Быкаў. Апошнія дні, д/ф: ч. 2

Васіль Быкаў разам з жонкаю Ірынаю ранкам 23 траўня 2003 г. выехалі з кватэры ў Празе у аэрапорт, адкуль яны вылецелі ў Менск. Больш у Чэхію ён не вярнуўся, хаця меў у кішэні зваротны квіток Менск - Прага. Што чакала славутага пісьменніка ў беларускай сталіцы? Чаму ён вярнуўся у Беларусь пасля некалькіх гадоў эміграцыі і чаму не змог вярнуцца назад у Прагу? Фільм распавядае пра драматычныя абставіны апошніх дзён жыцця Васіля Быкава. дак. фільм, 2008 г. , Беларусь

Глядзі больш