Два на два (тэледыскусія): Дзяніс Івашын і Юрый Царык: інфармацыйная вайна

"Русский мир" ідзе ў Беларусь і выглядае ён зусім не мірна, папярэджваюць незалежныя ды праўладныя эксперты. Галоўнае разыходжанне ў прагнозах - ці адбудзецца насамрэч вайна ды акупацыя нашае краіны ўсходнім суседам альбо Крэмль абмяжуецца адно ціскам на Лукашэнку, змусіўшы яго канчаткова здаць Беларусь без аніводнага стрэлу. Тым часам неабвешчаны інфармацыйны наступ на галоўнага хаўрусніка і пакуль яшчэ славянскага брата расейская прапаганда ўжо распачала. Пасля шэрагу тэлевізійных ток - шоу, удзельнікі якіх усурёз разважалі, ці варта нашай краіне наагул захоўваць незалежнасць альбо лепш неадкладна ўвайсці ў склад Расеі, антыбеларуская хваля захлынула і інтэрнэт. З апошняга надзвычайная актыўнасць суполак гэтак званых ліцвінаў, якія супрацьстаўляюць сябе беларусам, абражаюць усё нацыянальнае ды дзеляць спадчыну нашага народу. Спробы разгайдаць сітуацыю офлaйн, прынамсі пакуль, адзінкавыя ды асцярожныя. Гэтак, грамадскі рэзананс выклікала скарга маладзёна, які назваўся расейскім грамадзянінам, на працаўніцу Менскага метрапалітэну, бо тая адказвала яму па - беларуску.

Глядзі больш