Любошчы (Líbánky), м/ф

рэж. Ян Гржэбэйк (Jan Hebejk), 2013 г. , Чэхія У ролях: Анна Ґайслерава (Anna Geislerov), Станіслаў Маер (Stanislav Majer), Іржы Чэрны (Ji Čern), Крыстына Фуйтава (Kristna Fuitov). 35 - гадовы Радзім Вэрнэр у дзень свайго вяселля шчаслівы, як і ягоная нявеста Тэрэза. Перад вянчаннем у касцёле ў Радзімавага сына ад першага шлюбу, Домініка, ламаюцца акуляры, і бацька заводзіць сына ў найбліжэйшы салон оптыкі, каб іх адрамантаваць. Там яны сустракаюць прадаўца, які неўзабаве апынаецца між вясельных гасцей, хаця ніхто яго не запрашаў. Мужчына на імя Ян Бэнд сцвярджае, што добра ведае Радзіма з даўніх часоў: яны разам вучыліся ў школе. Дзіўныя паводзіны Яна ўрэшце змушаюць нявесту папрасіць яго пакінуць імпрэзу. Аднак той настойвае на тым, што, перш як сысці, ён мусіць паведаміць маладой нешта вельмі важнае пра ейнага мужа...

Глядзі больш