Невядомая Беларусь: Дзень «Ч». Версія д/ф: ч. 2

Генадзь Карпенка - адна з самых драматычных постацяў беларускага дэмакратычнага руху. Віцэ - старшыня беларускага парламенту, пасля рэферэндуму 1996 г. ён фактычна стаў лідэрам апанентаў улады. І яшчэ адна іпастась Генадзя Карпенкі - чальца Нацыянальнай Акадэміі навук, аўтара звыш пяцідзесяці вынаходніцтваў, мэра гораду Маладзечна. У 1999 г. Генадзь Карпенка памёр пры нявысветленых абставінах у веку 49 гадоў. Пасля яго трагічнай смерці пачаўся цэлы шэраг знікненняў лідэраў дэмакратычнай апазіцыі. Асноваю для фільму паслужылі архіўныя запісы і аповеды сяброў Генадзя Карпенкі. рэж. Леанід Міндлін, 2009 г. , Беларусь, ч. 2

Глядзі больш