Два на два (тэледыскусія): Алесь Дзянісаў і Валдзіс Кінік: Забеспячэнне правоў і свабод грамадзянаў – найвышэйшая мэта дзяржавы?

Улады Беларусі раз - пораз трапляюць у спіс найбольш зацятых парушальнікаў правоў уласных грамадзянаў, пачынаючы са свабоды слова і канчаючы правам на жыццё. У нашай краіне ўсцяж ёсць палітвязні і смяротнае пакаранне, чорныя спісы творцаў і медыяў, прымусовая праца і цэнзура, найбольшая ў свеце колькасць сілавікоў на душу насельніцтва і татальная беспакаранасць дзяржаўнага гвалту мірным грамадзянам. І пагатоў збітыя міліцыянтамі, у тым ліку дзеці, найчасцей трапляюць у суд у якасці... абвінавачаных у гвалце людзям у пагонах... Дык ці патрэбная гэткая дзяржава, якая не толькі не бароніць правоў сваіх грамадзянаў, але і парушае іх?

Глядзі больш