Паўторнае выкарыстанне (Recycle), д/ф

рэж. Махмуд аль - Масад (Mahmoud al Massad), 2007 г. , Нідэрланды - Іярданія Чатырохгадовы хлопчык сядзіць у бацькі на каленях і, радасны, трымаецца за стырно. За вокнамі паўжывога аўтамабіля, якім яны штодня ездзяць збіраць макулатуру, - шэрасць і галеча, а бацька не ўпэўнены, што сёння ўдасца зарабіць сям’і на вячэру. Абу Бакр нарадзіўся ў беднай частцы іярданскага гораду аз - Зарка, які ляжыць за колькі кіламетраў ад сталічнага Аману, але вельмі адрозніваецца ад еўрапеізаванай сталіцы. Ягоны бацька быў муджагедам падчас савецка - афганскай вайны Aз - Зарка - родная мясціна аднаго з кіраўнікоў "Аль - Каіды", Абу Мусаба аз - Заркаўі. Адсюль толькі два шляхі - або з’ехаць за мяжу, або далучыцца да ісламістаў...

Глядзі больш