Палет (Paulette), м/ф

рэж. Энрыко Жэром (Enrico Jrme), 2012 г. , Францыя Палет - непрыемная бабка, якая ненавідзіць усіх: чорных, жоўтых, суседзяў, нават унука - праз тое, што ён мае чорны колер скуры. Калісьці ў яе быў муж Франсіс, які памёр, і кандытарская крама, бо Палет была добрым кандытарам. У сталым веку ейнае жыццё зрабілася складаным, судовы выканаўца прыйшоў апісваць маёмасць за даўгі, і тады Палет падалася да мясцовага наркагандляра, каб наняцца да яго на працу. Нечакана бабуля дала рады новаму занятку, і вакол яе завязалася цэлая трагікамічная гісторыя...

Глядзі больш