Пяць разбітых камераў (Five Broken Cameras), д/ф

рэж. Эмад Бурнат (Emad Burnat), Ґай Давідзі (Guy Davidi), 2014 г. , Ізраіль - Палестына - Францыя Эмад - жыхар палестынскае вёскі - атрымаў сваю першую камеру, калі нарадзіўся ягоны чацвёрты сын, Джыбрыль. У вёсцы Эмада, у Біль’іне, пабудавалі раздзяляльны мур, што выклікала пратэсты вяскоўцаў. Больш як пяць гадоў Эмад запісваў на камеру барацьбу супраць муру, якая забрала двух ягоных найлепшых сяброў. Адначасова са змаганнем ён здымаў як падрастаў Джыбрыль. Вельмі хутка запісы пратэстаў пачынаюць адбівацца на жыцці Эмада і ягонае сям’і: арышты, начныя візіты вайскоўцаў у ягоны дом. Сяброў, братоў і самога Эмада раняць ды арыштоўваюць. Камеры адну па адной разбіваюць ці прастрэльваюць. Кожная з пяці камераў распавядае частку ягонай гісторыі.

Глядзі больш