Экспедыцыя «Nalanga», рэпартаж

Беларусы паехалі ў экспедыцыю ў Афрыку, каб даследаваць праблему непісьменнасці і прыдумаць сенсацыйную адукацыйную праграму, якая навучыць дзяцей чытаць ды пісаць без настаўнікаў і бацькоў. Паводле звестак UNESCO, 250 мільёнаў дзяцей па ўсім свеце не ведаюць элементарнае навукі. Асабліва гэтая праблема выяўленая ў Афрыцы. "Nalanga" - гэта каманда беларусаў, якія запрапанавалі свой адукацыйны праект. Яны адзіныя, хто адгукнуўся з Беларусі, Расеі, Украіны і краінаў Балтыі. У Афрыцы ўдзельнікі каманды, два маладзёны, намагаюцца высветліць, чаму адукацыя застаецца недасяжнаю раскошаю для некаторых рэгіёнаў гэтага кантыненту. Інтэрвю з мясцовымі настаўнікамі, назіранні за іншаю нацыяй, часам пры дапамозе схаванае камеры - асноўная цікавостка рэпартажу. Хлопцы намагаюцца знайсці адказы на пытанні: як даць адукацыю такім дзецям, ці патрэбная яна ім увогуле? рэж. Кацярына Маркавец, 2016 г. , Беларусь

Глядзі больш