Расея. Сучасны ГУЛаг (Russie, le Goulag moderne), д/ф

Эксклюзіўная стужка вядзе нас у сярэдзіну расейскіх турмаў, каб раскрыць жахлівыя ўмовы ўтрымання зняволеных і палітвязняў. Муж асуджанай удзельніцы гурта "Pussy Riot" Надзеі Талаконнікавай наведвае жонку ў турме і бачыць, як яна намагаецца даць рады жыццю ў папраўчай калоніі. Пазбаўленне сну ды ежы, заўсёднае збіццё і згвалтаванні шырока распаўсюджаныя ў лагерах, а шмат хто з былых вязняў больш ніколі не адновіцца пасля праведзенага за кратамі часу. Таемна запісаныя відэакадры з турмаў паказваюць збіццё зняволеных, а інтэрв’ю з вартаўнікамі ды ахвярамі дадаюць новы погляд на турэмную рэчаіснасць. рэж. Мадлен Лерўае (Madeleine Leroyer) і Эліз Мэнан (Elise Menand), 2013 г. , Францыя

Глядзі больш