Каралева Бона, тэлесерыял

Каралева Бона спрабуе ўгаварыць караля Жыгімонта перадаць ва ўладанне каралевічу Аўгусту Мазоўша, якое пасля смерці апошніх князёў засталося без гаспадара. Жыгімонт адмаўляе, бо па краіне шырацца плёткі, што мазавецкіх князёў атруцілі. Паклёпнікі абвінавачваюць у гэтым Бону. У гэты ж час туркі напалі на поўдзень Еўропы. Пляменнік польскага караля Людовік Венгерскі загінуў у бітве пад Мохачам, пакінуўшы пасля сябе ў спадчыну трон Чэхіі ды Венгрыі. Бона ўгаворвае Жыгімонта выставіць сваю кандыдатуру на выбарах новага караля.

Глядзі больш