Цыган (Cigán), м/ф

рэж. Марцін Шулік (Martin Sulik), 2011 г. , Славаччына - Чэхія Бацьку 14 - гадовага цыганскага хлопца Адама забілі. Што здарылася - невядома: няма ні сведкау, ні доказаў. Каб забяспечыць сябе і дзяцей, неўзабаве пасля пахавання маці выходзіць замуж за бацькавага брата - злодзея і ліхвяра Жыга. Адам мусіць стаць дарослым і дапамагаць маці ды братам; ён спрабуе абараніць іх ад уплыву Жыга, які зацягвае дзяцей у свой брудны бізнес. Паступова Адам страчвае самае важнае - каханую дзяўчыну і магчымасць наведваць баксёрскую секцыю. Нарэшце хлопец пачынае разумець, хто стаіць за бацькаваю смерцю. Спроба знайсці выйсце з гэтае безнадзейнае сітуацыі выліваецца ў трагедыю...

Глядзі больш