Сведкі: Дзень Волі 25 сакавіка 2000 года

У Дзень Волі 2000 г. на плошчы імя Якуба Коласа ўлады ўжылі вайсковую тэхніку, сабакаў, сілы спецслужбаў і міліцыі, каб жорстка разагнаць мірную дэманстрацыю. Былі збітыя ды арыштаваныя прыблізна 500 чалавек, разам з журналістамі і замежнымі дыпламатамі. Тым не меней больш за 10 тыс. чалавек прынялі ўдзел у мітынгу на пляцоўцы ў цяперашнім Парку дружбы народаў, дзе адказнасць за разбой на вуліцах сталіцы ўсклалі на Аляксандра Лукашэнку, менскія ўлады і міліцыю. Той Дзень Волі стаўся днём ганьбы рэжыму і маральнай перамогі нацыянальна - дэмакратычнай супольнасці. Сведкі - Любоў Лунёва і Валянцін Стэфановіч.

Глядзі больш