Загадкі беларускай гісторыі: Іосіф Стаброўскі. Жыццё за музей

Шляхціц з-пад Слоніма Іосіф Стаброўскі пражыў амаль сто гадоў, прайшоў праз расейскія каўказскія войны, у Першую святовую даслужыўся да палкоўніка. Ацалеў пры бальшавіках, быў мабілізаваны ў Чырвоную армію, перажыў Другую святовую вайну пад нямецкай акупацыяй і нават кіраваў музеем у Слоніме. На дзіва, заставаўся яго дырэктарам і некалькі гадоў пасля вайны. Неверагодная гісторыя чалавека, які ўратаваўся ад рэпрэсіяў, магчыма таму, што стварыў музей, які сёння носіць яго імя.

Глядзі больш