Belsat Music LIVE

Зміцер Вайцюшкевіч у студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live спраўляе 16 - годдзе свайго WZ - orkiestra. У жывым сэце пачуем як прэм’еру, гэтак і песні, з якіх усё пачыналася. Чаму цяпер сонечнае рэгі гучыць, як смутны блюз? Чаму важна жыць тут і якою можа быць ідэальная Беларусь? Пра гэта з напраўду заслужаным беларускім артыстам пагутарыць Міра Шульц. Зміцер таксама адкрыецца ў прыватным блоку размовы раскажа пра досвед, атрыманы ў трох шлюбах, і патлумачыць, чаму размаўляе са сваймі дзецьмі па - расейску.

Глядзі больш