Скрыжаванне, д/ф

Для гомельцаў бяздомны блакітнавокі дзядок, які малюе "карцінкі", мясцовая славутасць. Для мастацтвазнаўцаў - феномен, годны пільнай увагі, сурёзны і самабытны мастак. А для аўтараў стужкі - чалавек, які малюе не проста жыццё, а свой асаблівы погляд на яе, сваю філасофію, сваё ўяўленне пра дабро і зло. Вы пабачыце адзін год жыцця мастака Валерыя Ляшкевіча, які жыве не так, як усе. На першы погляд, ён здаецца дзіваком. Але калі прыгледзецца, у ягоным пошуку гармоніі можна выявіць больш здаровага сэнсу, чымся ў пагоні людзей за зманлівымі выгодамі. За вонкаваю стойкасцю і бескампраміснасцю героя не адразу атрымоўваецца заўважыць драму бясконца самотнага чалавека. Змяняюцца поры года, мінаюць людзі і лёсы, а ягонае жыццё спынілася замерла на "скрыжаванні". рэж. Настасся Мірашнічэнка, 2014 г. , Беларусь - Швецыя

Глядзі больш