Два на два (тэледыскусія): Валерый Мазынскі і Павел Белавус: нацыянальная сімволіка

Першы рэферэндум у гісторыі незалежнае Беларусі, які адбыўся 14 траўня 1995 г. з ініцыятывы кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі, зрабіўся каласальным адкатам з нацыянальных пазіцыяў у савецкую мінуўшчыну. У выніку плебісцыту нашая дзяржава зноўку страціла гістарычныя нацыянальныя сімвалы - бела - чырвона - белы сцяг і герб Пагоня, замест якіх вярнуліся крыху стылізаваныя савецкія. Таксама беларуская мова страціла статус адзінай дзяржаўнай, што ў выніку прывяло да практычна поўнага выцяснення яе з усіх сфераў ужытку і да імклівай русіфікацыі беларусаў. Лукашэнка ж, акрамя рэанімацыі саветчыны, атрымаў і куды большыя ўладныя паўнамоцтвы, а таксама зацверджанне афіцыйнага курсу на інтэграцыю з Расеяй. Пры гэтым рэферэндум адбыўся з цэлым шэрагам парушэнняў нацыянальнага заканадаўства, у тым ліку Канстытуцыі. А таму і вынікі яго, па сутнасці, нелегітымныя.

Глядзі больш