Лікёра-гарэлачны завод (Vodka Factory), д/ф

рэж. Ежы Сьлядкоўскі (Jerzy Śladkowski), 2010 г. , Швецыя У фільме паказваецца гісторыя Валі - маладой разведзенай жанчыны, якая працуе на лікёра - гарэлачным заводзе ў Жыгулёўску. Яна жыве разам са сваім маленькім сынам, маці ды 17 - гадовым братам. У яе ёсць мара - вырвацца з правінцыі ў Маскву, каб зрабіць там кар’еру акторкі. Дзеля гэтага Валя бярэ ўрокі танцаў і спеваў, але ніхто не разумее ейных памкненняў. Яе лічаць дзівачкаю, экстравагантнай асобаю, не вераць у ейны талент, палохаюць жыццём ў Маскве, дзе маладая жанчына можа апынуцца на вуліцы. Але Валя, не слухаючы нікога, жыве ўласнымі рашэннямі Увесь аповед адбываецца "пад знакам" гарэлкі - нязменнага атрыбуту расейскага стылю жыцця.

Глядзі больш