Гавана ад золку да змяркання (Hawana od świtu do zmierzchu), д/ф

Чарговы фільм, зняты ў межах міжнароднага праекту "Свет ад золку да змяркання", паказвае адзін дзень жыцця кубінскае сталіцы. Экскурсію па Гаване ад золку да змяркання ладзіць таксовец, які звязвае розныя кінаэцюды. З акна ягонага аўта мы бачым сучасны вобраз кубінцаў - старых, маладых, багатых, бедных, адукаваных і тых, каму не ўдалося атрымаць адукацыі. Усіх герояў лучыць унутраная мудрасць, добры настрой і часам цяжкая любоў да Гаваны. мастацкія кіраўнікі праекту: Марцэль Лазіньскі (Marcel Łoziński), Віта Жэлякевіцютэ (Vita Żelakeviciute), Мацей Цуске (Maciej Cuske), 2016 г. , Польшча

Глядзі больш