Два на два (тэледыскусія): Дзмітры Галко і Алег Дашкевіч: пратэсты

Гарачая вясна - 2017 пачала павышаць тэмпературу яшчэ з сярэдзіны лютага разам з першымі акцыямі пратэсту супраць гэтак званага дэкрэту аб дармаедстве. Пры гэтым і ўлады, і апазіцыю знянацку заспелі найперш рэгіёны, дзе на вуліцы выходзіла людзей часам не менш, а то і больш, чымся ў сталіцы. Геаграфія Маршаў недармаедаў ды абураных беларусаў ахапіла літаральна ўсю краіну, пры гэтым шмат у якіх гарадах масавыя выступы сталіся ці не першымі акцыямі пратэсту за апошнія дваццаць гадоў. І сапраўды народнымі, улічваючы склад іх удзельнікаў. Ці не таму Лукашэнка, які гэтак любіць паўтараць пра сваю ненахіляльнасць, пайшоў на беспрэцэдэнтны крок, прыпыніўшы дзеянне скандальнага дэкрэту да наступнага года? Вось толькі выпусціць усю гнеўную пару толькі праз адную дзірачку наўрад ці ўдасца. Антыдармаедскія акцыі пратэсту былі, бадай, толькі ў самым іх пачатку, хутка яны набралі куды больш маштабнае эканамічнае ды сацыяльна - палітычнае гучанне. Бадай, галоўным патрабаваннем вясновых выступаў зрабілася адстаўка Лукашэнкі ды правядзенне свабодных і сумленных выбараў у краіне.

Глядзі больш