План (Ģenerālplāns), д/ф

Стужка расследуе з’яўленне новае Расеі, паказвае пашырэнне расейскага ўплыву на аснове страху і фобіяў з мінулага ды фальшывага пачуцця пагрозы. З 2008 г. , пасля вайны з Грузіяй, Расея пачала будаваць новую мадэль уздзеяння на міжнароднай арэне - гібрыдную вайну, калі ваенныя дзеянні спалучаюцца са змаганнем за сэрцы ды розумы. Аўтар даследуе механізмы і інструменты, якія выкарыстоўваюцца ў Расеі, каб выйграць інфармацыйнае супрацьстаянне як у краіне, гэтак і за мяжою. Вы пабачыце ў дзеянні два інструменты, якія выкарыстоўвае Крэмль: расейскую прапагандысцкую машыну ды войска "пяхотнікаў" у выглядзе міжнароднай сеткі псеўда - НДА, якія фінансуюцца з расейскага бюджэту з адзінаю мэтаю - служыць інтарэсам расейскае вонкавае палітыкі. Прапаганда сее настальгію па СССР сярод расейскамоўнае дыяспары за мяжой і спрабуе заблытаць заходнюю грамадскую думку. рэж. Юрыс Пакалнінш (Juris Pakalni), 2016 г. , Латвія - Эстонія - Літва

Глядзі больш