Трупа (The Company), м/ф

"Закуліснае" жыццё трупы чыкагскага балету "Joffrey". Грань паміж дакументальнымі кадрамі і мастацкімі амаль не заўважная. Мы трапляем у залы, дзе за станком адточваюць сваю тэхніку артысты, дзе да знямогі і спрэчак рэпетуюцца новыя сцэны. Становімся сведкамі абмеркаванняў новых інсцэнізацыяў у аўдыторыі для нарадаў ці ў кабінеце патрабавальнага дырэктара Альбэрта Антанэллі. На экране дэманструюцца вынікі цяжкае працы - фрагменты маляўнічых балетаў. Але за ўсім гэтым крыецца асабістае жыццё кожнага артыста, дзе ёсць месца каханню, рэўнасці, зайздрасці, жартам і забавам, імкненню да кар’ернага росту, роспачы ды небяспецы... І ўсё ж мастацтва танцу - перадусім. рэж. Робэрт Oлтмэн (Robert Altman), 2003 г. , ЗША У ролях: Ніў Кэмпбэл (Neve Campbell), Джэймз Фрэнка (James Franco), Мэлкам МакДаўэл (Malcolm McDowell), Барбара Э. Робэртсан (Barbara E. Robertson), Сузі К’юсак (Susie Cusack), Ўільям Дык (William Dick).

Глядзі больш